Трэнер Эшкон Рэзазадэ пакінуў каманду Вікторыі Азаранкі

2 декабря 2017

Услед за трэнерам Вікторыі Азаранкі яе каманду пакінуў і трэнер па фізпадрыхтоўцы Эшкон Рэзазадэ. "У святле акалічнасцяў мы з Вікай вырашылі спыніць супрацоўніцтва. Я б жадаў падзякаваць Віцы за прадстаўленую мне магчымасць. Я вельмі рады бачыць, што яна вяртаецца на вышэйшы ўзровень і будзе змагацца за самыя прэстыжныя трафеі. Жадаю Віцы ўсяго самага лепшага і ўдачы", - напісаў ён у сваім "Твітары".