Упершыню за сезон "Дынама-Мінск" паднімаецца з падвалу Заходняй канферэнцыі КХЛ. "Зубры" на 10 месцы, 6 ачкоў у актыве пасля 8 сустрэч. Учора бела-сінія перамаглі "Поўначсталь" 4:1. Хет-трык аформіў Андрэй Касціцын, гэта былі першыя шайбы нападаючага за мінчан. Таксама гол Пулкінена.
Гордзі Дуаер, галоўны трэнер ХК "Дынама-Мінск": "У другім перыядзе сталі значна лепш абыходзіцца з шайбай, здолелі завалодаць перавагай. Стварылі шмат момантаў, рэалізавалі іх, адчулі ўпэўненасць. Адзначу працу галкіпера. Гэта выдатная камандная перамога".
У суботу "зубры" на выездзе згуляюць з маскоўскім "Дынама". Пачатак у 17:00.