Трыма матчамі сёння стартуе 22 тур чэмпіянату Беларусі па футболе

21 августа 2020
Трыма матчамі ў Слуцку, Мінску і Брэсце сёння стартуе 22 тур чэмпіянату Беларусі па футболе.  Мабыць, самы цікаўны паядынак дня пройдзе на сталічным стадыёне "Трактар", дзе "Іслач" прыме лідара сезона - "Шахцёр" з Салігорска. Дзеючы чэмпіён - брэсцкае "Дынама" - згуляе дома супраць аднаго з аўтсайдараў - бабруйскай "Белшыны". Усе сустрэчы пятніцы глядзіце ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Адзначым, усе матчы тура пройдуць без гледачоў на стадыёне.