Трыма матчамі сёння працягнецца пяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе

26 апреля 2019

Два з іх у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Бронзавы прызёр мінулага розыгрышу "Дынама" ў Мінску прыме гродзенскі "Нёман". Сталічныя ідуць у цяперашнім першынстве трэцімі, госці - на 7-ай пазіцыі. Прамая трансляцыя пачнецца ў 18:40 на спартыўным канале. А ў 20:40 - супрацьстаянне ў Барысаве. Чэмпіён БАТЭ гуляе з футбольным клубам "Мінск". “Гараджане” пакуль не ведаюць паражэнняў, як і перамог. Усе матчы згуляныя ўнічыю, а "жоўта-сінія" ў трэцім туры ўступілі брэсцкаму "Дынама". Адкрые ж праграму гульнявога дня сустрэча "Віцебск" - "Слуцк".