Трыма матчамі сёння працягнецца 21-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

10 сентября 2017

Трыма матчамі сёння працягнецца 21-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе: у бітве за чацвёртае месца "Слуцк" у гасцях пазмагаецца з "Мінскам", а "Віцебск" з "Гарадзеяй" - таксама на выездзе. Брэсцкае "Дынама" прыме "Іслач" - гэты паядынак у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5", пачатак трансляцыі ў 20:00.