Трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Мядзведзю - 80 гадоў

16 сентября 2017

Сёння юбілей святкуе праслаўлены барэц вольнага стылю, пераможца Гульняў у Токіа, Мехіка і Мюнхене - Аляксандр Мядзведзь.

Легенду ўшаноўвалі ў гарадской ратушы. З юбілеем алімпійскага чэмпіёна павіншаваў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Спецыяльна ў Мінск прыляцелі праслаўленыя барцы. Напрыклад, трохразовы алімпійскі чэмпіён, Герой Расіі і дэпутат Дзярждумы - Аляксандр Карэлін. Юбіляр атрымаў медаль Нацыянальнага алімпійскага камітэта за выдатныя заслугі, ганаровую ўзнагароду Міжнароднага алімпійскага камітэта за ўклад у развіццё алімпізму. І віншавальны адрас ад прэзідэнта МАК Томаса Баха.

Нагадаем, у Палацы спорту праходзіць традыцыйны міжнародны турнір на прызы Аляксандра Мядзведзя. Заўтра ў 9 раніцы пачнуцца папярэднія сутычкі, у 15:30 - фіналы. Уваход свабодны.