Трансляцыі Кубка Федэрацыі па тэнісе з Мінска ўбачаць тэлегледачы 157 краін

9 ноября 2017

Да старту галоўнай спартыўнай падзеі восені засталося ўсяго два дні. Мінск прымае фінал Кубка Федэрацыі па тэнісе. Ажыятаж вакол гістарычнага супрацьстаяння перайшоў на новы ўзровень - у прамым сэнсе падземны. Афіша матча Беларусь - ЗША зараз гучыць нават у вагонах сталічнага метро. Падтрымаць нашу каманду заклікае і яркая рэклама, якую спецыяльна нанеслі на вагоны метро і аўтобусы, якія курсіруюць па цэнтральных маршрутах сталіцы. Фінальны матч Кубка Федэрацыі выклікае вялізную цікавасць ва ўсім свеце. Трансляцыі з Мінска ўбачаць тэлегледачы 157 краін. Асвятляць падзею будуць больш за 120 журналістаў, якія прадстаўляюць звыш 50 СМІ розных краін планеты.