У Смаргонскім раёне адбыліся першыя ў свеце спаборніцтвы па трактарным біятлоне

24 февраля 2018

Трактар і біятлон. Здавалася б, як паміж сабою могуць быць звязаныя гэтыя два словы з цалкам розных сфер? Адказ на гэтае пытанне сёння далі арганізатары незвычайнага мерапрыемства, якое адбылося ў Смаргоньскім раёне. У невялікай вёсцы Суцькава прайшлі першыя ў свеце спаборніцтвы па трактарным біятлоне. У ролі прамоўтара выступіў Мінскі трактарны завод, які такім нетрывіяльным чынам вырашыў не толькі прэзентаваць сваю новую мадэль трактара “Беларус-152”, але і паказаць, на што здольная гэтая спецтэхніка. Для гэтага правесці эстафетную гонку вырашылі ў складанапраходным кар'еры. А вецер і нізкая тэмпература не толькі сталі дадатковымі складанасцямі для ўдзельнікаў, але і вызначылі назву для незвычайных спаборніцтваў.

На першых Халодных гульнях пабываў Юрый Шаўчук. Апошнія хвіліны перад стартам Яўген вырашыў правесці на агнявым рубяжы. Мужчына не хавае слабое звяно, якое можа падвесці, - гэта стральба. Бо тут сабраліся не снайперы і нават не прафесійныя спартсмены, а звычайныя трактарысты.

На вёску Суцькава ў Смаргоньскім раёне выбар арганізатараў упаў не выпадкова. Па-першае, тут размешчаны складанапраходны кар'ер - выдатная траса для гонак на трактарах. Па-другое, менавіта ў Смаргоні выпускаюцца мадэлі “Беларус-132Н” и “Беларус-152”, якія сёння выйшлі на дыстанцыю. Дарэчы, для апошняга гэты старт стаў першым выхадам у свет.

На першым крузе ўсе пяць удзельнікаў ідуць роўна. На агнявы рубеж усе прыходзяць адначасова, але ўжо першая стральба ўносіць свае карэктывы ў расстаноўку сіл.

Умовы нестандартнай эстафеты максімальна набліжаныя да арыгінальных, хіба што спартсмены МТЗ змянілі лыжы на малагабарытныя трактары, а біятлонныя вінтоўкі - на пейнтбольныя стрэльбы. Для ўдзельнікаў прадугледжаныя асноўны круг і штрафны на выпадак промаху.

Апроч Яўгена, па некалькі штрафных кругоў зарабілі і сапернікі. Як і меркавалася, многіх падвяла стральба, не дапамаглі і дадатковыя патроны. Ну што тут скажаш, не жаночая зборная Беларусі па біятлоне. Але ў гэтым заездзе і не пілоты былі галоўнымі. Бо адна з асноўных ідэй - паказаць, на што здольныя ў падобных экстрэмальных умовах гэтыя маленькія, але надзейныя "Беларусы".

Усе трактарысты, якія страляюць, - гэта супрацоўнікі Мінскага трактарнага завода, а размеркаванне на каманды было сімвалічным. Так што пераможца сёння адзін - "Беларус".

Да гэтага ён быў на лыжах і танках. Але пасля гэтых спаборніцтваў у беларусаў можа з'явіцца яшчэ адна зімовая забава. Ёй нават ужо назву прыдумалі - Халодныя гульні. І хто ведае, быць можа, праз пару гадоў наш трактарны біятлон стане такім жа вядомым брэндам, як гонкі на сабачых запрэжках у фінаў. А гэта патэнцыяльная рэклама не толькі для МТЗ, але і для ўсёй турыстычнай галіны краіны.