Традыцыі сярэднявечча – у новым відзе спорту

7 марта 2015

Сёння ў Мінску прайшоў першы ў гісторыі турнір па сучасных мечавых баях. За перамогу ў спаборніцтве змагаліся каманды з Польшчы, Латвіі, Германіі, Ізраіля, Украіны, Расіі і Беларусі. У баі выкарыстоўваецца не сапраўдная зброя, але гэта даволі небяспечны від спорту. Дарэчы, беларускіх спартсменаў ужо ведаюць і за мяжой.

Кэвін Кондэрт, капітан зборнай Германіі па сучасных мечавых баях: "Да, я ўжо змагаўся з беларускімі байцамі. Гэта было вельмі цяжка і балюча. Але мне падабаюцца такія сапернікі. Гэты турнір - добрая магчымасць для нас атрымаць новы вопыт у баях с сапраўды моцнымі байцамі".

Паводле слоў арганізатараў чэмпіянату, гэты турнір можа стаць традыцыйным.