Таварыскі матч Паўночная Ірландыя - Беларусь у 21.45 на "Беларусь 5"

27 мая 2016

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе ацаніў узровень апанента. Моцная каманда, у якой вылучаецца група атакі. Напярэдадні таварыскага матча Паўночная Ірландыя - Беларусь галоўны трэнер нашай зборнай Аляксандр Хацкевіч ацаніў на прэс-канферэнцыі ўзровень апанента. Пры гэтым настаўнік паўночных ірландцаў адзначыў, што пра зборную Беларусі не ведае амаль нічога. Сама ж сустрэча адбудзецца сёння ў Белфасце ў 21:45. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".