Таварыскі матч зборных Чарнагорыі і Беларусі завяршыўся ўнічыю

30 марта 2016

Футбольная зборная Беларусі, нягледзячы на выдаленне Сяргея Карніленкі ў пачатку сустрэчы, не прапусціла ад Чарнагорыі. Таварыскі матч у Падгорыцы завяршыўся ўнічыю, 0:0.

Наступны таварыскі паядынак беларуская зборная правядзе 27 мая ў гасцях супраць Паўночнай Ірландыі.