Таварыскі матч зборных Беларусі і Паўночнай Ірландыі пройдзе пры аншлагу

27 мая 2016

Усе 17 тысяч білетаў на сустрэчу былі прададзеныя яшчэ ўчора. Букмекеры лічаць сапернікаў беларусаў фаварытамі. Сама жа сустрэча адбудзецца сёння ў Белфасце ў 21:45. Прамую трансляцыю матча будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".