Таварыскі матч паміж хакейнымі зборнымі Беларусі і Казахстана, які павінен быў прайсці сёння, адменены. Напярэдадні пасля праходжання тэсціравання на COVID-19 станоўчы вынік быў выяўлены ў прадстаўніка дэлегацыі саперніка. Ён ужо адпраўлены на дзесяцідзённую самаізаляцыю. З 16 мая на запланаваную самаізаляцыю сыходзяць усе каманды, планетарны ж форум стартуе 21 мая.
Таварыскі матч паміж хакейнымі зборнымі Беларусі і Казахстана адменены
15 мая 2021













