Таварыскі матч Беларусь - Францыя завяршыўся з лікам 4:0

5 февраля 2013
Учора вечарам Прэзідэнт разам з усёй краінай назіраў за трыумфам беларусаў на лёдзе Мінск-Арэны. Наша зборная ўсухую перамагла каманду Францыі. Таварыскі матч завяршыўся з лікам 4:0, таму ў выдатным настроі беларускія хакеісты ўжо заўтра адправяцца ў Данію на алімпійскую кваліфікацыю да Гульняў у Сочы, дзе таксама ніяк нельга прайграць.
Прайграць каманда сапраўды не магла. Матч, які не меў ніякага значэння з пункту погляду выніку, быў важны ў першую чаргу ў плане псіхалогіі.
(Андрэй Скабелка, галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі)
Першае, што атрымалася, - дзеянні ў большасці. З гэтым кампанентам у нас звычайна былі праблемы, таму тры галы з чатырох, здабытыя пры гульні ў няроўных складах, - добры вынік.
(Аляксей Угараў, нападаючы зборнай Беларусі па хакеі)
Гаварыць зараз, што за кароткі адрэзак часу Андрэю Скабелку ўдалося стварыць баяздольную каманду, нельга. Нават нягледзячы на выніковыя 4:0. У Даніі будзе больш складана.
(Андрэй Стась, нападаючы зборнай Беларусі па хакеі)
6 лютага каманда ляціць у Данію, а ўжо 7-га правядзе першы матч супраць Славеніі. Затым будуць паядынкі супраць Украіны і гаспадароў турніру. Пуцёўку на Алімпіяду ў Сочы, нагадаем, атрымае толькі пераможца квартэта.