Таварыская сустрэча са зборнай Паўночнай Ірландыі завяршылася паражэннем беларусаў

28 мая 2016

Зборная Беларусі па футболе не забівае ў чацвёртым матчы запар. Таварыская сустрэча са зборнай Паўночнай Ірландыі завяршылася буйным паражэннем беларусаў - 0:3. Ужо на шостай хвіліне Лаферці лік адкрыў, Вашынгтон падвоіў перавагу гаспадароў, а кропку паставіў Грыг за дзве хвіліны да канца асноўнага часу.