"Тотэнхэм" адсвяткаваў перамогу над "Манчэстэр Сіці"

10 апреля 2019

Матч першага чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў у Лондане завяршыўся мінімальнай перамогай гаспадароў поля з лікам 1:0. А "Ліверпуль" на полі роднага "Энфілд Роўд" абгуляў "Порту" - 2:0. Сёння пройдуць яшчэ два паядынкі. Першы - паміж "Аяксам" і "Ювентусам" - пройдзе ў Амстэрдаме. 

Паралельна "Манчэстэр Юнайтэд" прыме "Барселону". Тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа менавіта гэту сустрэчу. Пачатак  трансляцыі ў 21:55.