Урачыстае адкрыццё стадыёна "Дынама" ў Мінску

21 июня 2018

Пачнём з галоўнай для Беларусі спартыўнай падзеі. Прама зараз у Мінску праходзіць урачыстае адкрыццё стадыёна "Дынама"! Гэта сапраўднае свята, якога чакалі даўно, бо арэна стане месцам правядзення маштабных мерапрыемстваў сусветнага ўзроўню. Міжнародны матч па лёгкай атлетыцы стадыён прыме ўжо заўтра.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць Павел Капуцкі (прамое ўключэнне).

Цырымонія адкрыцця галоўнай спартыўнай арэны краіны пачалася! Мы за межамі стадыёна, таму што "Дынама", які змяшчае 22 тысячы балельшчыкаў, запоўнены, таму тэхніка для прамога ўключэння не вытрымлівае. Святочныя гукі добра чутныя і тут.

Запланаваны выступленні Анатоля Ярмоленкі, Вікторыі Алешкі, Тэа і іншых беларускіх выканаўцаў. "Дынама" зараз больш лёгкаатлетычны стадыён і першымі бегавую дарожку выпрабуюць юныя спартсмены. Старт дадуць алімпійская чэмпіёнка Афін у бегу на сто метраў Юлія Несцярэнка і кіраўнік ІААФ брытанец Себасцьян Коэ.

Ужо ўвосень на "Дынама" плануе вярнуцца нацыянальная зборная Беларусі па футболе. Гульня нумар адзін будзе тут і сёння. У 19:30 прагучыць стартавы свісток у сустрэчы паміж аб'яднанай камандай мінскага і брэсцкага "Дынама" і зборнай астатніх клубаў чэмпіянату Беларусі. Абслужыць сустрэчу судзейская брыгада на чале з Сяргеем Цінкевічам. У складах абедзвюх каманд шмат вядомых гульцоў.

У стадыёна "Дынама" багатая і месцамі драматычная гісторыя. Адкрыццё ў 1934 годзе, поўнае разбурэнне падчас Вялікай Айчыннай вайны. Доўгае аднаўленне. Футбольны турнір Алімпіяды-80. Сёння адкрываецца новая старонка. Прамую трансляцыю з абноўленай арэны вядзе "Беларусь 5"