Урачыстае адкрыццё Алімпіяды глядзіце ў прамым эфіры "Беларусь 1" у 13:55

9 февраля 2018

Да старту XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў застаецца меней як шэсць гадзін. За грандыёзным шоу ў Алімпійскім палацы ў Пхёнчхане ўвачавідкі будуць назіраць каля 75 000 гледачоў.

Якой будзе цырымонія адкрыцця? Арганізатары трымаюць у сакрэце. Вядома толькі, што яна стане адной з самых халодных у гісторыі - мінус 10 з ветрам. У свяце будзе задзейнічана дзве тысячы акцёраў. І гэтая Алімпіяда стане першай, дзе флаганосцамі сваіх каманд выступяць выключна спартсмены. Беларускі флаг пранясе Ала Цупер. Такім чынам, беларусы за ўрачыстым адкрыццём змогуць сачыць у прамым эфіры "Беларусь 1". Феерычнае нараджэнне алімпійскага агню пачнецца ў 13:55. Каментаваць цырымонію будуць Уладзімір Навіцкі і Аляксандр Дзмітрыеў.