Урачыстая цырымонія адкрыцця Паралімпіяды ў Пхёнчхане ў гэтыя хвіліны

9 марта 2018

У паўднёвакарэйскім Пхёнчхане ў гэтыя хвіліны ідзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў. Флаг Беларусі нясе двухразовая паралімпійская чэмпіёнка Людміла Валчок. Капітан нашай зборнай - лыжнік Дзмітрый Лобан. На Гульнях выступяць прадстаўнікі 49-ці краін. Беларусь прадставяць 14 спартсменаў у дзвюх дысцыплінах - лыжных гонках і біятлоне. Усяго ж у Пхёнчхане будзе разыграна 80 камплектаў медалёў.

За ўсю гісторыю выступлення беларусаў на зімовых Паралімпійскіх гульнях нашы атлеты заваявалі 23 медалі.