Тарпеда-БелАЗ набліжаецца да Нафтана

20 октября 2014
У 27-м туры чэмпіянату краіны клуб з Жодзіна разграміў новапалачан і зараз адстае ад іх на 2 балы. Тарпеда ідзе 5-м, Нафтан - 4-м. Мінскае Дынама па-ранейшаму адстае ад лідара - БАТЭ - на 3 пункты.
У другой шасцёрцы чарговае паражэнне трывае апошняя каманда - Днепр, саступае і брэсцкае Дынама. Каманда з Магілёва мае ў актыве 16 ачкоў, у Дынама з Брэста на 9 балаў больш.