"Тарпеда-БелАЗ" - "Энергетык" на "Беларусь 5" глядзіце сёння ў 19:50

17 сентября 2021

Футбол на любы густ у вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Услед за трансляцыяй матчу жаночых зборных Беларусь - Кіпр, які ідзе прама зараз, у 19:50  пачнецца эфір паядынку 23-га тура Вышэйшай лігі паміж жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" і сталічным "Энергетыкам".