"Такійскі экспрэс" - гімнастыка

6 июля 2021

Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, што прайшоў на мінулых выхадных, не толькі яшчэ раз пацвердзіў выдатную падрыхтоўку беларускіх спартсменак да Алімпійскіх гульняў у Токіа, але і надаў нашым грацыям упэўненасці ў сваіх сілах. У Японію і Аліна Гарноська, якая, нагадаем, выйграла 4 залатыя ўзнагароды, у тым ліку і ў алімпійскай дысцыпліне - мнагабор'і, і Анастасія Салас адправяцца з выдатным настроем. А сёння ў новай серыі праекта "Такійскі экспрэс" мы не толькі пазнаёмім вас з нашымі дзяўчатамі, але і ўспомнім самыя яркія моманты з гісторыі нашых перамог (відэа).