Тэставыя спаборніцтвы па веласпорце "Гран-пры Мінска". Мікалай Шумаў фінішаваў чацвёртым

13 мая 2019

Перамогай эстонскага велагоншчыка Нормана Вахтра завяршыліся тэставыя спаборніцтвы па веласпорце "Гран-пры Мінска". Лепшы з беларусаў - Мікалай Шумаў - фінішаваў чацвёртым. Усяго на перамогу прэтэндавалі 148 спартсменаў з 27 каманд. Да фінішу даехалі толькі 95. Маршрут 150-кіламетровай гонкі, што праходзіў па цэнтральных вуліцах сталіцы, аналагічны трасе групавой гонкі II Еўрапейскіх гульняў.