Тэнісны турнір згуртаваў беларусаў

12 ноября 2017

І тых, хто быў на трыбунах разам з Прэзідэнтам, і тых, хто глядзеў гульні па тэлевізары. Горача падтрымлівалі тэнісістак і ў сацыяльных сетках. Так былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (яна не прыехала на турнір па сямейных акалічнасцях) у суботу раніцай у сваім "Твітары" напісала: "Наперад, Беларусь!".

Акрамя таго, у Сетцы актыўна праходзіў флэшмоб, да якога далучыліся і журналісты Агенцтва тэленавін. Пад хэштэгам "Перамога ў кожным" карыстальнікі дзяліліся сваімі гісторыямі перамог, прычым далёка не толькі ў спорце. Вядомыя блогеры, артысты, тэлевядучыя, байкеры, спартсмены, іншыя медыяперсоны распавядалі пра тое, як яны пераадольвалі цяжкасці - і такім чынам натхнялі нашых тэнісістак. Самыя цікавыя гісторыі з'яўляліся ў навінавых выпусках на "Беларусь 1", а гледачы "Галоўнага эфіру" ўпершыню змаглі ўбачыць галоўны трафей турніру.

Акрамя таго, да вырашальнага паядынку ў Мінску нашы калегі знялі спецыяльны промаролік аб беларускай жаночай тэніснай камандзе.