Тэнісістка Крысціна Дзмітрук выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Швейцарыі, а Ілья Івашка і Аляксандра Сасновіч чакаюць выхаду на корт турніру ва Уімблдоне

5 июля 2023

Беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Швейцарыі. Спартсменка перамагла прадстаўніцу Аргенціны Юсціну Марыю Гансалес у двух сэтах з лікам 6:4, 6:3.

Наступнай саперніцай беларускі стала прадстаўніца Італіі Ліза Пігата.

З-за дажджу трэці дзень запар адкладваецца старт паядынкаў на адкрытых кортах Уімблдона. Ілья Івашка павінен правесці паядынак першага круга супраць аргенцінца Федэрыка Корыя, а Аляксандра Сасновіч - згуляць з тэнісісткай з Іспаніі Нурыяй Парызас-Дыяс.

Тым часам у другі круг Адкрытага чэмпіянату Вялікабрытаніі выйшла Арына Сабаленка. Напярэдадні позна вечарам другая ракетка свету перамагла Панну Удвардзі з лікам 6:3, 6:1. Вікторыя Азаранка чакае сустрэчы 1/32 фіналу з Надзяй Падароска.