Тэнісіст Ілля Івашка выйграў турнір АТР упершыню ў кар'еры

29 августа 2021
Падзея, якой беларускія балельшчыкі чакалі 18 гадоў! Першы тытул у кар'еры на турнірах АТР заваяваў наш тэнісіст Ілля Івашка, роўных якому гэтай ноччу не было на кортах амерыканскага Уінстан-Сейлема. У вырашальным матчы лідар зборнай Беларусі па тэнісе разграміў усяго за 56 хвілін шведа Мікаэля Імера - 6:0, 6:2. Вялікая верагоднасць, што ў найбліжэйшы час Івашка таксама ўпершыню ў кар'еры праб'ецца ў топ-50 сусветнага рэйтынгу. 

Апошні раз беларускі тэнісіст выйграваў турнір АТР у лютым 2003 года. Максіму Мірнаму не было роўных у галандскім Ратэрдаме.