Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў пакідае Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ўжо пасля першага круга кваліфікацыі. У Мельбурне Ягор сустрэўся з канадцам Франкам Дансевічам, і саступіў яму без відавочнай барацьбы. Абодва сэты завяршыліся з аднолькавым лікам 2:6, не на карысць беларуса.














