Вікторыя Азаранка прайграла на старце тэніснага турніру WTA ў амерыканскім Лексінгтоне. Беларуска ў двух сэтах уступіла Венус Уільямс 3:6, 2:6. Але прыемныя навіны з турніру ў ЗША ўсё ж ёсць. Вольга Гаварцова прайшла ў 1/8 фіналу, у двух сэтах абгуляўшы Бетані Матэк-Сандс 7:6, 6:1. У наступным матчы Гаварцова сустрэнецца з тэнісісткай з Туніса - Онс Жабер. Нагадаем, раней у гэту ж стадыю турніру прабілася і Арына Сабаленка.
Тэніс. Турнір WTA. Азаранка прайграла, Гаварцова ідзе далей
12 августа 2020













