Тэніс. Беларусы згуляюць з аргенцінцамі ў плэй-оф кваліфікацыі Кубка Дэвіса

14 марта 2020
Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе згуляе з камандай Аргенціны ў плэй-оф кваліфікацыі сусветнай групы Кубка Дэвіса. Пераможца гэтага супрацьстаяння атрымае права пазмагацца за выхад у фінальны турнір сусветнай групы будучага года. Сустрэча беларусаў і аргенцінцаў запланаваная на 18-20 верасня і пройдзе ў Аргенціне. 

Між тым, 4 турніры ВТА ў Маямі, Чарльстане, Калумбіі і Мексіцы скасаваныя. Прычынай стала распаўсюджанне каранавіруса. Сітуацыя штотыдзень пераглядаецца ITF з мэтай забеспячэння аднаўлення гульнявых магчымасцяў, як толькі дазволіць сітуацыя.