Таццяна Шаракова - бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку

19 октября 2019

Беларуска стала трэцяй у омніуме. Перад заключным заездам Шаракова была восьмай, але ў выніку здолела падняцца на п'едэстал. Гэта першы медаль у скарбонцы беларускай зборнай. Золата ў нідэрландкі  Кірстэн Вілд. Ужо 31 кастрычніка стартуе новы сезон Кубка свету. Першы этап пройдзе ў Мінску.