Таццяна Рамановіч прабілася ў фінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў кіданні молата

12 июля 2018

Таццяна Рамановіч прабілася ў фінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў да 20 гадоў у кіданні молата. Беларуска кваліфікавалася з другім вынікам - 62 метры 84 сантыметры. 14 ліпеня ў 13:20 пачнуць разыгрываць узнагароды ў гэтай дысцыпліне.

Прамыя трансляцыі кожны дзень вядзе тэлеканал "Беларусь 5".