Таццяна Марыя супраць Аляксандры Сасновіч. Пачатак паядынка заўтра ў 15:00

8 февраля 2019

Таццяна Марыя супраць Аляксандры Сасновіч. Андрэа Петкавіч і Арына Сабаленка. Менавіта такую афішу носіць першы дзень матча 1/4 фіналу Кубка федэрацыі Германія - Беларусь. Сёння адбылася жараб'ёўка. Пачатак паядынка заўтра ў 15:00. У нядзелю Сабаленка і Сасновіч суперніцамі абмяняюцца. На парную сустрэчу заяўленыя ў немак Ганна-Лена Грэнефельд і Лаўра Зігемунд. За Беларусь выступяць Вікторыя Азаранка і Лідзія Марозава.