Таццяна Халадовіч выйшла ў фінал у кіданні кап'я на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

9 августа 2018
Кваліфікацыйны нарматыў беларуска выканала ў трэцяй спробе, яе вынік 61 метр 21 сантыметр. Фінал у гэтым відзе праграмы запланаваны на вячэрнюю сесію 10 жніўня. А ўжо сёння за медалі ў скачках з шастом пазмагаецца наша Іна Жук. А Аліна Талай і Эльвіра Герман выйдуць на старт паўфінальнага забегу на стометроўцы з бар'ерамі.