Сённяшняя субота атрымалася сапраўды залатой для Беларусі. І ўсё дзякуючы нашым лёгкаатлетам. Проста трыумфальна выступілі на Кубку Еўропы па кіданнях у Славакіі нашы Таццяна Халадовіч і Ганна Малышчык.
Кідальніца кап'я Таццяна (чэмпіёнка Еўропы 2016-га), выявіўшы характар, у заключнай спробе вырвала першае месца. Яе вынік - 65,89.
Пераможную серыю прадоўжыла наша Аня ў кіданні молата. Прычым з гэтага дня менавіта на вынікi нашых дзяўчат будуць раўнавацца ўсе спартсмены. У iх лепшыя лічбы сезона ў свеце.
Яшчэ два медалі нашай краіне прынесла моладзь. Кідальнік кап'я Аляксей Каткавец стаў лепшым у сваёй узроставай катэгорыі, абнавіўшы моладзевы рэкорд Беларусі. Бронза ў Аляксандра Шымановіча ў кіданні молата. Беларус з асабістым рэкордам стаў трэцім. Віншуем нашых землякоў! У агульным медальным заліку мы лідыруем. Нагадаем, Кубак Еўропы ў Славакіі завершыцца заўтра.
Таццяна Халадовіч і Ганна Малышчык узялi золата на Кубку Еўропы ў Славакіі! Віншуем!
9 марта 2019













