Таццяна Драздоўская выйграла чэмпіянат Еўропы па парусным спорце ў класе "лазер-радыял". На перамогу прэтэндавалі 43 спартсменкі больш чым з 20 краін. Беларуска набрала 66 балаў, што забяспечыла ёй залаты медаль. Нагадаем, Драздоўская з'яўляецца ўладальніцай алімпійскай ліцэнзіі на гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Таццяна Драздоўская выйграла чэмпіянат Еўропы па парусным спорце
25 июля 2015













