Гэта пра тых, хто ўжо заўтра і паслязаўтра выйдзе на арэны чэмпіянату свету па хакеі. У мінулым стадыя плэй-оф, нашы гэту мяжу прайсці не змаглі, а таму зараз беларусам самы час вызначыцца, за каго хварэць у фінале. Праўда, для пачатку трэба адгадаць, хто гэта можа быць. Наш спартыўны аглядальнік Павел Капуцкі аб прагнозах, уражаннях і самых яркіх момантах чэмпіянату.
Міша Грабоўскі супраць шведаў усё ж не выйшаў. Траўма, атрыманая ў гульне з Латвіяй, усяму віной. У варотах гуляў Кевін Лаланд. Герой Солт-Лейк-Сіці Андрэй Мезін застаўся на лаве. Пасля першага перыяду саступаем 0:1. Даніэльсан засмуціў канадскага беларуса.
Андрэй Стась, нападаючы зборнай Беларусі па хакеі: Зразумела, што ў васьмёрку трапілі - выдатна. Вядома, хацелася скокнуць вышэй за галаву. Настройваліся на гэты матч як на апошні ў жыцці.
У другім перыядзе Плат спачатку бударажыць Мінск-Арэну сам. Потым дапамагае Аляксею Ефіменку. Шведы ў шоку. Беларусь вядзе, 2:1.
На арэне, у фанзоне, бары або дома хакей глядзела ўся краіна.
Глен Хэнлан, галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі: Краіна павінна ганарыцца тым, чаго дабіліся хакеісты. Мы хацелі гуляць у яркі атакуючы хакей, і ў нас гэта атрымалася. Я ганаруся хлопцамі. Зараз мэта нашай нацыянальнай праграмы развіцця хакея - гуляць як шведы.
Калі пачынаўся трэці перыяд, лік быў 2:2. За 7 хвілін да канца Экхальм фаліць на Калюжным. Нашым капітане, які 12 гадоў таму ўжо перамагаў шведаў.
Прайшло 57 секунд і Экхальм аддзячыў шведскаму варатару за выратаванне. У сапраўднай бітве нашы саступаюць дзеючым чэмпіёнам, 2:3.
Джэф Плат, нападаючы зборнай Беларусі па хакеі: Я ганаруся тым, як мы змагаліся. Нам патрэбен быў яшчэ адзін гол, мы былі вельмі блізкія да яго. Гэтая была вельмі напружаная гульня. Я ўсё роўна ў захапленні ад таго, чаго мы дасягнулі.
На хатнім чэмпіянаце свету мы займаем сёмае месца. Маглі быць шостымі, але фіны, якія згулялі горш за нас на папярэднім этапе, абгулялі канадцаў, 3:2. Чэхі абышлі амерыканцаў, 4:3. Зборная Расіі разграміла французаў, 3:0.
Зборныя-няўдачнікі чвэрцьфіналаў адпраўляюцца дадому. Французы ўжо сёння паляцелі ў Парыж.
Плэй-оф і матч усіх зорак КХЛ, кантынентальны кубак і чвэрцьфіналы чэмпіянату свету. Мінск-Арэна па чалавечых мерках яшчэ дзіця, ёй менш за пяць гадоў, але яна ўжо многае бачыла. Аднак гэтыя выхадныя для спарткомплексу гістарычныя. Тут пройдуць паўфіналы і фінал планетарнага форуму.
У заўтрашнім дзённым матчы Расія пазмагаецца са Швецыяй. Вечарам паядынак Чэхія - Фінляндыя. Абодва матчы ў прамым эфіры пакажа Беларусь 2.
Сёння ў Мінску на кангрэсе IIHF вызначана краіна-гаспадыня чэмпіянату свету 2018 года. Данія атрымала 95 галасоў. Латвія - усяго 12. Чэмпіянат пройдзе ў двух гарадах: Капенгагене і Хёрнінгу. Скандынавам ёсць да чаго імкнуцца. Сярэдняя наведвальнасць гульняў нашага чэмпіянату - каля 10 тысяч балельшчыкаў.














