Звыш тысячы ўдзельнікаў Мінскага паўмарафону-2018 - іншаземцы

2 августа 2018

Да Мінскага паўмарафону застаецца крыху больш за месяц. У ім возьмуць удзел 35 тысяч удзельнікаў - звыш тысячы з якіх іншаземцы. Сёння прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная спартыўнай падзеі, якая будзе ўпісана ў святкаванне Дня горада Мінска.

Траса зменіцца. Калі раней удзельнікі забегу на 21 кіламетр пераадольвалі два кругі дыстанцыі, то зараз траса будзе з аднаго круга. Упершыню спартсмены прабягуць паблізу "Мінск-Арэны". Таксама ў планах федэрацыі павысіць статус спаборніцтваў.

Паўмарафон, у праграму якога будуць уключаныя і дыстанцыі 5 з паловай і 10 з паловай кіламетраў, пройдзе 9 верасня. Арганізатары просяць рэгістравацца загадзя. Колькасць месцаў будзе абмежавана 35 тысячамі.