Звыш пяці тысяч футбольных фанатаў перасеклі беларускую мяжу без віз

18 июня 2018

Дзяржпагранкамітэт абнавіў звесткі па ліку балельшчыкаў, якія накіроўваліся праз Беларусь на чэмпіянат свету ў Расію. Звыш пяці тысяч фанатаў перасеклі беларускую мяжу без віз. Больш за ўсё іх прыбыло ў Нацыянальны аэрапорт Мінск - амаль тры з паловай тысячы замежнікаў скарысталіся там пашпартам балельшчыка.