Сваіх сапернікаў даведалася гандбольная зборная Беларусі

11 апреля 2014
Сваіх сапернікаў па кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2016 даведалася і гандбольная зборная Беларусі. За права згуляць на Еўра каманда Юрыя Шаўцова пазмагаецца з літоўцамі, баснійцамі і датчанамі. Кваліфікацыйныя матчы пачнуцца ў кастрычніку гэтага года. У фінальную частку турніру, які пройдзе ў Польшчы, трапяць дзве лепшыя каманды з кожнай групы плюс лепшая зборная, якая заняла трэцяе месца.