Святлана Саханенка сёння ў праекце "Нашы перамогі"

9 апреля 2018

У дзявятым класе яна стала кандыдатам у майстры спорту па лыжных гонках. Святлана Саханенка пасля перамогі на першынстве Беларусі рыхтавалася да выступлення на міжнародных стартах. Але лёс закрыў дарогу спартсменцы. Атрафія зрокавага нерва абодвух вачэй назаўжды змяніла карціну свету, дзе яна не засталася сам-насам з інваліднасцю. Любоў да лыжных гонак, сіла характару і дапамога блізкіх вярнулі яе ў спорт. І ў выніку - тры залатыя медалі Паралімпіяды. Глядзіце сёння праект Агенцтва тэленавін "Нашы перамогі" пасля "Панарамы".