Суткі да старту чэмпіянату свету па біятлоне - 2021

9 февраля 2021
Вялікае спартыўнае свята, якога вельмі доўга чакалі прыхільнікі беларускага спорту, і на якім нашы біятланісты сапраўды не будуць гасцямі.  Амбіцыйная зборная Беларусі рыхтуецца стартаваць на чэмпіянаце свету ў Паклюцы, дзе першая гонка, змяшаная эстафета, адбудзецца ўжо заўтра. У гэтым сезоне, асабліва стараннямі Дзінары Алімбекавай, пра нашу каманду гаварылі з павагай. Мужчынская і жаночая каманды ўпэўнена ідуць у топ-10 Кубка нацый, што асабліва прыемна за год да чэмпіянату свету. Андрэй Казлоў перад стартам пагутарыў з камандай.