Суперспрынт - першая гонка чэмпіянату свету па летнім біятлоне. Прамое ўключэнне з Раўбіч

23 августа 2019

Галоўная біятлонная падзея гэтага лета працягваецца ў Раўбічах. Зусім хутка на летнім чэмпіянаце свету будуць разыграны першыя камплекты ўзнагарод. 

І з апошнімі навінамі ў прамы эфір выходзіць наш спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне). 

Да гэтай хвіліны завяршыліся кваліфікацыі ў суперспрынтах у мужчын і  дзяўчат. І мы ўжо чакаем фінальныя гонкі як сярод юніёраў, так і сярод дарослых біятланістаў, бо па іх выніках будуць разыграны першыя камплекты ўзнагарод.

Сама атмасфера ў Раўбічах вельмі нагадвае зімовы чэмпіянат Еўропы. Паколькі менавіта беларускія біятланісты тут адчуваюць сябе ў рангу, скажам так, хедлайнераў. І ў тым ліку і дзякуючы падтрымцы родных трыбун паказваюць высокі вынік. Лепшая сярод беларусак алімпійская чэмпіёнка Дынара Алімбекава. У мужчын - Антон Смольскі. Ён пяты.

Акрамя спаборніцкіх навін. У Раўбічах прайшла цырымонія ўручэння Дар'і Домрачавай Малога хрустальнага глобуса за сезон 2014-2015 пасля дыскваліфікацыі адной з саперніц. 

Мы працягнем працаваць у Раўбічах, а "Панараме" - вялікі сюжэт пра першы спаборніцкі дзень летняга чэмпіянату свету.