Дружна пакаяліся і выйшлі з новай структуры. Суперліга афіцыйна спынена, а праект будзе перагледжаны. Аб гэтым гаворыцца ў заяве арганізацыі. Такім чынам новая футбольная Суперліга праіснавала ўсяго два дні. Праект выклікаў шквал крытыкі з боку балельшчыкаў, футбольных клубаў і футбольнай асацыяцыі. Раней усе буйныя англійскія ФК адмовіліся ад удзелу ў турніры. Ініцыятыва 12 клубаў арганізаваць новы турнір і "неабходнасць перамен у еўрапейскім футболе", сустрэла негатыўную рэакцыю FIFA, UEFA і нацыянальных федэрацый. Ад удзелу ў праекце спачатку адмовіліся французскія і нямецкія клубы, затым пасыпаліся шэсць англійскіх і італьянскія.
Суперліга афіцыйна спынена
21 апреля 2021













