Суперкубак Беларусі па футболе. "Дынама-Брэст" супраць "Шахцёра"

4 марта 2020
Да старту беларускага футбольнага сезона  менш за паўгадзіны. Мінскі стадыён па вуліцы Маякоўскага ў чаканні пачатку матча за Суперкубак краіны. Першы трафей у годзе ўжо 11-ы раз разыгрываюць дзеючыя пераможца чэмпіянату і ўладальнік Кубка Беларусі. Зараз гэта брэсцкае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр". Упершыню ў гісторыі такі матч без самай тытулаванай каманды краіны - барысаўскага БАТЭ. 

Аляксандр Ярмаш на прамой сувязі са студыяй.

Нягледзячы на пахмурнае надвор'е, на арэне чакаецца аншлаг. Усе білеты прададзеныя, арэна змяшчае каля 3000 тысяч чалавек. Якраз бы задумацца аб больш змяшчальных арэнах.

Але такіх стадыёнаў са штучным пакрыццём (гэта для сакавіка важна) у нас няма. Затое ёсць трансляцыя на "Беларусь 5". І матч абяцае быць вельмі цікавым. Па-першае, клубы ўваходзяць у новы сезон з новымі трэнерамі. Гэта даволі незвычайна, улічваючы добрыя леташнія выступленні каманд. Ёсць кадравыя ракіроўкі. Зімой з "Брэста" ў "Шахцёр" перайшоў варатар Аляксандр Гутар і адразу стаў капітанам "гарнякоў". У зваротным кірунку прайшоў экс-лідар атак салігорскага клуба  албанец Эліс Бакай. 

Такім чынам, матч за першы трафей беларускага футбольнага сезона пачнецца ў 19:30. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". Вынікі   ў навінавых выпусках "Беларусь 1".