Суперкубак Беларусі па футболе - 2020 прыме стадыён ФК "Мінск"

3 февраля 2020
Матч за Суперкубак Беларусі па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" пройдзе па традыцыі на стадыёне футбольнага клуба "Мінск" 4 сакавіка. А фінальны паядынак за Кубак краіны адбудзецца 24 мая на стадыёне "Дынама" ў Мінску. Гэта паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Акрамя таго, сёння на выканкаме АБФФ было прынята рашэнне, што ў заяўцы на будучы сезон клубаў Вышэйшай лігі можа быць не больш  за восем. Акрамя таго, кожная каманда павінна выпускаць на поле не менш чым пяць беларусаў.