Супергол у выкананні Дэмбы Дарбы прыносіць "Шахцёру" мінімальную перамогу над БАТЭ ў цэнтральным матчы восьмага тура. Лепшы бамбардзір бягучага першынства вылучыўся ў першым тайме, гэта адзіны гол у матчы. Адзначым, што ў васьмі сустрэчах сезона гамбійскі легіянер "гарнякоў" аформіў 9 галоў і аддаў 3 галявыя перадачы.
Пасля васьмі тураў клуб Рамана Грыгарчука мае стапрацэнтны вынік, БАТЭ адстае ўжо на 7 ачкоў. Гэта трэцяя пазіцыя, таксама 17 балаў у актыве мінскага "Дынама", сталічныя напярэдадні былі мацнейшымі за "Іслач", 3:1. Яшчэ ў адным нядзельным матчы "Энергетык-БДУ" і "Тарпеда-БелАЗ" падзялілі ачкі - 1:1.













