Ці здолее зборная Расіі выйсці ў 1/4 фіналу? Даведаемся ўжо сёння

1 июля 2018

Францыя - Уругвай. Такая першая афіша 1/4 фіналу чэмпіянату свету па футболе. Напярэдадні трохкаляровыя перамаглі Аргенціну - 4:3.

А ў вячэрнім матчы ўругвайцы былі мацнейшымі за дзеючых чэмпіёнаў Еўропы - партугальцаў, 2:1. Дубль Эдысана Кавані. Гол прэстыжу на рахунку Пепе. Гэтыя зборныя выйдуць на поле 6 ліпеня.

Ці здолее гаспадыня чэмпіянату свету па футболе - зборная Расіі - выйсці ў 1/4? Сёння ў Маскве на стадыёне "Лужнікі" каманда Чарчэсава згуляе супраць Іспаніі. Згодна з прагнозамі, трансляцыя гэтага матча незалежна ад месцаў і каналаў прагляду збярэ ля тэлеэкранаў і манітораў ад 50 мільёнаў расіян і ад 22 мільёнаў іспанцаў.

У той жа час аракул планетарнага першынства - выдра Гары - прадказаў перамогу "чырвонай фурыі". Ці спраўдзіцца прагноз, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 16:50. Вечарам на поле арэны "Ніжні Ноўгарад" выйдуць зборныя Харватыі і Даніі. Прамы эфір гэтага паядынку спартыўны канал краіны пачне прыблізна ў 21:15, адразу ж пасля баскетбольнага матча кваліфікацыі чэмпіянату свету Беларусь - Іспанія. Агляды ўсіх сустрэч мундыялю глядзіце на YouTube-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках.