Суд Каліфорніі вынес рашэнне на карысць Вікторыі Азаранкі ў справе аб апецы над сынам

16 января 2018

Вікторыя Азаранка блізкая да перамогі ў барацьбе за апеку над сваім сынам Леа Александра. Суд Каліфорніі вынес рашэнне. Гэта справа павінна разглядацца не ў ЗША, а на радзіме тэнісісткі - у Беларусі, як і настойвалі юрысты Вікторыі. Тым часам беларускі суд ужо аддаў права апекі Азаранцы. Нягледзячы на тое, што ў бацькі Леа Білі Макіга ёсць яшчэ тры тыдні, каб падаць апеляцыю, у камандзе Азаранкі ўпэўненыя ў паспяховым завяршэнні працэсу. Яшчэ летась Макіг падаў на маці свайго дзіцяці ў суд Лос-Анжэлеса. Практычна паўгода, за якія ішоў разгляд справы, суддзя забараніў абодвум бацькам вывозіць сына за межы Каліфорніі.

Па паведамленнях амерыканскіх СМІ, Азаранка плануе як мага хутчэй вярнуцца з дзіцем у Беларусь, але спадзяецца наладзіць адносіны з Макігам, бо жадае, каб бацька Леа прымаў удзел у выхаванні сына. Адзначым, Вікторыі, каб не расставацца з Леа, прыйшлося прапусціць серыю турніраў, у тым ліку адкрытыя чэмпіянаты ЗША і Аўстраліі. У выніку беларуска не гуляла з чэрвеня 2017-га.