Будаўнікі ўкладваюцца ў графік рэканструкцыі моста цераз Прыпяць

1 сентября 2018

Усе работы распісаны па днях. Гэта заявіў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка. Будоўлю ў Жыткавіцкім раёне сёння наведаў прэм'ер-міністр Беларусі. Сяргею Румасу далажылі аб ходзе правядзення работ. Плануецца, што да 15 верасня будаўнікі павінны завяршыць мантаж металічнага пралётнага збудавання. Пасля гэтага пралёты будуць апушчаныя на апоры. Зараз праходзяць асноўныя падрыхтоўчыя работы. Нагадаем, Кіраўнік дзяржавы даручыў завяршыць будаўніцтва новага моста цераз Прыпяць да 7 Лістапада.

Мост цераз Прыпяць трэснуў летась у снежні. Праектны кошт рэканструкцыі ацэньваецца амаль у 50 мільёнаў рублёў. Зараз ля аварыйнага моста па Прыпяці ходзіць паром і працуе пантонная пераправа.