"Будаўнік" уступае ў валейбольнай Лізе чэмпіёнаў
23 сентября 2020
Мінскі "Будаўнік" амаль страціў шанцы на выхад у наступны раўнд валейбольнай Лігі чэмпіёнаў. Напярэдадні беларусы мінімальна ўступілі ў дзвюх першых партыях, але ў выніку так і не ўзялі ні адной у матчы з польскай камандай "Ястжэбскі венгель", 0:3. Сёння "Будаўнік" пазмагаецца з "Драйсма Дынама" з Нідэрландаў.













